×
 
 
 

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначана для падтрымкі мабільнасці студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў універсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў і дзеячоў мастацтва.

Праграма фінансуецца Міністэрствам адукацыі, навукі, даследавання і спорту Славакіі. Стыпендыі прадугледжаны для абмену і стажыровак ў славацкіх вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах.

 

Кандыдатамі на стыпендыю могуць быць грамадзяне краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, Еўразвязу, Узбекістана, Канады, Мексікі, Злучаных Штатаў, краін Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі, Аўстраліі, В’етнама, Егіпта, Ізраіля, Індыі, Інданэзіі, Кітая (уключна з Тайванем), Новай Зеландыі, Рэспублікі Карэі, Таіланда, Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі, Японіі.

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы:

  • для студэнтаў – 3-10 месяцаў;
  • для аспірантаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і дзеячоў мастацтва – ад 1 месяца да 1 года.

Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыі пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і г.д. падчас стажыровак у вышэйшых навучальных установах, навукова-даследчых інтсытутах і няўрадавых арганізацыях Славакіі. Стыпендыяльная праграма не пакрывае выдаткі на падарожжа ў Славакію.

Дэдлайн –  14:00 па мінскім часе 30 красавіка 2016 года.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на е-мэйл Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript., па тэлефоне +4212 5 930 47 33 (адміністратар праграмы Lukáš Marcin).

Абитуриентам:
 
Студентам: